Адкрыццё футбольнага манежа

  • 4
  • 1:35

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 снежня 2002 года прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску крытага футбольнага манежа.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што ў краіне будзе прадаўжацца ўзвядзенне   спартыўных збудаванняў, асноўнае прызначэнне якіх - выхоўваць здаровае маладое пакаленне, дапамагаць развіццю спорту і садзейнічаць падтрыманню добрай фізічнай формы беларускіх грамадзян. Прэзідэнт падкрэсліў, што цяпер у Беларусі ёсць усе ўмовы, каб займацца футболам, трэніравацца спартсменам круглы год.

Аляксандр Лукашэнка, папярэджваючы крытыкаў у свой адрас наконт таго, што ён шмат увагі ўдзяляе спорту, адзначыў: "Хаця гэта нятанна, але ў дзяржаве па-ранейшаму будуць будавацца спартыўныя збудаванні. Мы будзем рабіць усё, каб моладзь хадзіла не ў аптэку за лякарствамі, а на футбольнае поле, захоўваючы здароўе і прыгажосць".