Адкрыццё Цэнтра сацыяльнай падтрымкі Беларускага саюза жанчын
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 кастрычніка 1996 года прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску Цэнтра сацыяльнай падтрымкі Беларускага саюза жанчын.
У час экскурсіі па цэнтры Кіраўнік дзяржавы агледзеў класы, прызначаныя для навучання шыццю, вязанню, для заняткаў народнымі промысламі. У цэнтры таксама можна атрымаць кансультацыю псіхолага, юрыста, педагога і іншых спецыялістаў.
Беларускі саюз жанчын каля шасці гадоў дабіваўся адкрыцця такога цэнтра, аднак ажыццявіць задуманае атрымалася толькі пасля асабістага ўдзелу Прэзідэнта. Выступаючы перад прысутнымі, Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб такія ўстановы былі адкрыты ў кожнай вобласці, раёне і горадзе, і паабяцаў са свайго боку ўсялякае садзейнічанне.