Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны Ягуб Эюбаў, Ханлар Фаціеў і Дзяніс Марозаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнам Пашаны першага намесніка прэм'ер-міністра Азербайджана Ягуба Эюбава і старшыню наглядальнага савета вытворчага аб'яднання "Гянджынскі аўтамабільны завод" Ханлара Фаціева.

    Гэтай высокай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне і развіццё гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Азербайджанам.

    Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны таксама выканаўчы дырэктар Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ад Расіі, Беларусі і Таджыкістана Дзяніс Марозаў за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЕБРР.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 22 кастрычніка.