Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 19 шматдзетных жанчын

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 19 шматдзетных жанчын з Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 жніўня.

    У ліку ўзнагароджаных работніца ААТ "Пастаўскі райаграсэрвіс" Марына Васільева, паштальён аддзялення паштовай сувязі № 7 Жлобінскага раённага вузла паштовай сувязі Маргарыта Антропава, ліцейшчык пластмас ААТ "Радыётэхніка" Ганна Дэрвіс.