Ордэнам Маці ўзнагароджаны жыхаркі Гродзенскай і Магілёўскай абласцей

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 12 жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 мая.

    Сярод узнагароджаных - выхавальніца дашкольнай адукацыі ясляў-сада нумар 41 Гродна Ірына Варапай, медыцынская сястра ўчастковай амбулаторыі Першамайскай участковай бальніцы ўстановы аховы здароўя "Лідская цэнтральная раённая бальніца" Ала Маркель і начальнік аддзялення паштовай сувязі Майскі Чэрыкаўскага раёна вузла паштовай сувязі Наталля Князева.