Ордэнам Маці ўзнагароджаны шматдзетныя жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі

    Больш як 80 шматдзетных маці з розных рэгіёнаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Сярод удастоеных гэтай узнагароды сацыяльны работнік Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Дударук, работніца ААТ "Віцебскаблаўтатранс" Наталля Калеснікава, настаўніца дзяржаўнай установы адукацыі "Чабатовіцкі дзіцячы сад - сярэдняя школа Буда-Кашалёўскага раёна" Галіна Валасевіч.

    Ордэнам Маці таксама ўзнагароджаны даярка СВК "Дварэц-Агра" Дзятлаўскага раёна Людміла Акуновіч, паштальён з Хоцімскага раёна Валянціна Арганістава, індывідуальны прадпрымальнік з горада Жодзіна Таццяна Сідор, выкладчык Беларускага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Іна Трыфанава.