Ордэнам Маці ўзнагароджаны 94 жанчыны
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 верасня падпісаў Указ, у адпаведнасці з якім 94 жанчыны з розных рэгіёнаў Беларусі ўзнагароджаны ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей.
Сярод удастоеных гэтай узнагароды – работніца Белаазёрскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі Алена Кочык, хатняя гаспадыня з горада Калінкавічы Наталля Петрушко, палявод дзяржаўнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Падароск" Ваўкавыскага раёна Ядвіга Белая, санітарка Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Мардачова, паштальён Смалявіцкага раённага вузла паштовай сувязі Аксана Дубавіцкая і індывідуальны прадпрымальнік з Мінска Таццяна Кандраценка.