Ордэнам Маці ўзнагароджаны 86 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі

    Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 86 шматдзетных маці з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лютага.

    Узнагароды ўдастоены работніца Брэсцкай абласной бальніцы Таццяна Гардун і работніца Антопальскай дапаможнай школы-інтэрната Драгічынскага раёна Алена Церах.

    Сярод узнагароджаных таксама работніца Браслаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў Людміла Буткевіч і дырэктар гасцінічнага комплексу "Славянскі" ў Полацку Алеся Пенкрат.

    Ордэнам Маці ўзнагароджаны зубны ўрач Гомельскай цэнтральнай гарадской стаматалагічнай паліклінікі Ганна Жызнеўская і паштальён Лельчыцкага раённага вузла паштовай сувязі Ала Літвіненка.

    У Гродзенскай вобласці ўзнагароды ўдастоены работніца СВК імя Кляцкова Ашмянскага раёна Наталля Масевіч і аператар хімводаачысткі Лідскай мэблевай фабрыкі Ірына Санкевіч.

    Узнагародай у Магілёўскай вобласці адзначаны малодшая медыцынская сястра Клічаўскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Грузд і аператар машыннага даення ААТ "Александрыйскае" Шклоўскага раёна Тамара Шкут.

    Ордэнам таксама ўзнагароджаны аператар машыннага даення ААТ "Лоша-Агра" Уздзенскага раёна Марыя Белаш і прадавец магазіна Смалявіцкага раённага спажывецкага таварыства Ілона Іўчык.