Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Ян Сычэўскі і Валянціна Ласкевіч

    За значны асабісты ўклад у папулярызацыю культурнай спадчыны беларускага народа за мяжой і ўмацаванне добрасуседскіх адносін паміж Беларуссю і Польшчай Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь ўзнагародзіў ордэнам Францыска Скарыны старшыню галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы Яна Сычэўскага і сакратара гэтай арганізацыі Валянціну Ласкевіч.

    Медалём Францыска Скарыны адзначаны мастацкі кіраўнік ансамбля беларускай песні "Прымакі" Юрый Астапчук.

    Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 17 лютага.