Алег Мішчанка назначаны Першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Алега Мішчанку Першым намеснікам Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, вызваліўшы яго з пасады начальніка сувязі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба УС Беларусі.

    Алег Мішчанка прыкамандзіраваны да Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта з пакіданнем яго ў кадрах Міністэрства абароны Беларусі.

    Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 снежня.