Афіцыйны візіт у Югаславію
- 4
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-30 студзеня 1998 года зрабіў афіцыйны візіт у Саюзную Рэспубліку Югаславія. Развіццё двухбаковага палітычнага і эканамічнага супрацоўніцтва абмяркоўвалася на перагаворах Кіраўніка дзяржавы з Прэзідэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам, кіраўніцтвам югаслаўскага Урада і парламента.
Па выніках візіту прынята беларуска-югаслаўская заява. Члены беларускай дэлегацыі таксама падпісалі некалькі міжурадавых пагадненняў.