Афіцыйны візіт ва Украіну
- 3
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 12 і 13 мая знаходзіўся з афіцыйным візітам ва Украіне. У Марыінскім палацы адбылася сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін у фармаце "сам-насам", а затым - у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Вынікам перагавораў стала падпісанне пакета двухбаковых дакументаў, важнейшы з якіх - Дагавор аб дзяржаўнай граніцы.
Аляксандр Лукашэнка наведаў Акадэмію навук Украіны, сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Кіраўнік дзяржавы таксама ўсклаў вянкі да магілы Невядомага салдата ў Парку Славы.