Афіцыйны візіт у Таджыкістан

  • 4

Пашырэнне супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Таджыкістанам абмяркоўвалася ў час афіцыйнага візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў Душанбэ 4-5 красавіка 2000 года. Лідары дзвюх краін правялі перагаворы, а затым прынялі ўдзел у пасяджэнні ўрадавых дэлегацый. 

Прэзідэнты падпісалі Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве - асноватворны дакумент, які складае аснову двухбаковых адносін. Акрамя таго, заключаны пакет дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах.

У час візіту Аляксандр Лукашэнка пабываў на радзіме Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона ў Дангарынскім раёне, наведаў алюмініевы завод у Турсунзадэ. У паездцы яго суправаджаў таджыкскі лідар.