Афіцыйны візіт у Сірыю

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9-11 сакавіка 1998 года зрабіў афіцыйны візіт у Сірыю. У аэрапорце Дамаска Кіраўніка дзяржавы сустрэў асабіста Прэзідэнт Сірыі Хафез Асад. Перагаворы двух лідараў прайшлі ў Палацы народа сам-насам. Паралельна сустрэчы з сірыйскімі калегамі правялі кіраўнікі беларускага парламента, Урада і шэрага міністэрстваў.

10 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэм'ер-міністрам Сірыі, потым адбыліся яго перагаворы з Хафезам Асадам у пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Завяршыўся візіт беларускага лідара падпісаннем сумеснай заявы і пакета міжурадавых пагадненняў.