Афіцыйны візіт у Сірыйскую Арабскую Рэспубліку

  • 4
  • 1:53

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9-10 снежня 2003 года з афіцыйным візітам наведаў Сірыйскую Арабскую Рэспубліку. У Дамаску адбыліся яго перагаворы з сірыйскім лідарам Башарам Асадам, на якіх прыярытэтная ўвага была ўдзелена эканамічнаму супрацоўніцтву. Бакі дасягнулі канкрэтных дамоўленасцей, перш за ўсё ў машынабудаванні, прамысловасці і стварэнні сумесных прадпрыемстваў. 

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэм’ер-міністрам Сірыі Махамедам Наджы аль-Отры. Візіт беларускага лідара ў Дамаск стаў другім па ліку за гісторыю міждзяржаўных адносін і прайшоў у год дзесяцігоддзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін.