Афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27-28 лютага 1996 года зрабіў афіцыйны візіт у Расійскую Федэрацыю, які пачаўся з цырымоніі сустрэчы ў Георгіеўскай зале Крамлёўскага палаца. Потым Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын пайшлі на перагаворы, па выніках якіх былі падпісаны важныя пагадненні, галоўнае з якіх - аб урэгуляванні ўзаемных фінансавых прэтэнзій.
Беларуская дэлегацыя на чале з Аляксандрам Лукашэнкам таксама сустрэлася з расійскім Прэм'ер-міністрам Віктарам Чарнамырдзіным. Адбылася размова Кіраўніка беларускай дзяржавы са старшынёй Савета Федэрацыі Ягорам Строевым.
У час візіту Прэзідэнт Беларусі наведаў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, дзе паразмаўляў з выкладчыкамі і студэнтамі. Прайшла сустрэча Кіраўніка дзяржавы і з прадстаўнікамі беларускага зямляцтва. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да магілы Невядомага салдата ў Аляксандраўскім садзе.