Афіцыйны візіт у Рэспубліку Куба

  • 5
  • 3:36

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3-5 верасня 2000 года зрабіў афіцыйны візіт у Рэспубліку Куба. Прыбыўшы ў Гавану, Кіраўнік дзяржавы даў інтэрв’ю журналістам, у якім адзначыў, што галоўная мэта візіту заключаецца ў тым, "каб Куба не адчувала, што яна ад нас далёка".

Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы са Старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета Міністраў Кубы Фідэлем Кастра, намеснікам Старшыні Дзяржаўнага савета, сакратаром выканаўчага камітэта Савета Міністраў Карласам Лахе. Бакі абмеркавалі развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых галінах. Адбыліся сустрэчы Прэзідэнта Беларусі і з іншымі афіцыйнымі асобамі. Падпісаны Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве, Пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

У час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Гаване ўрачыста адкрылася пасольства Беларусі. За выдатныя заслугі ва ўмацаванні дружбы з кубінскім народам і салідарнасць з ім Фідэль Кастра ўручыў кіраўніку беларускай дзяржавы вышэйшую ўзнагароду Кубы - ордэн Хасэ Марці.