Афіцыйны візіт у Лівію

  • 3
  • 2:19

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка - 1 лістапада 2000 года наведаў з першым афіцыйным візітам Лівію. Кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з лідарам гэтай краіны Муамарам Кадафі, сустрэўся са Старшынёй Вышэйшага савета абароны Абу Бакрам Юнесам Джаберам. Адначасова ў Трыпалі прайшлі двухбаковыя сустрэчы членаў беларускай дэлегацыі з кіраўнікамі розных міністэрстваў і ведамстваў Лівіі. У час візіту Прэзідэнт паразмаўляў з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.