Афіцыйны візіт у КНР
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 16-19 студзеня 1995 года зрабіў афіцыйны візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку. Пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы адбыліся перагаворы са Старшынёй КНР Цзян Цзэмінем у вузкім коле, потым - дэлегацый у пашыраным складзе. Іх вынікам стала падпісанне сумеснай дэкларацыі аб далейшым развіцці і паглыбленні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем.
Адбыліся сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Цяа Шы, прэм'ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Пэнам і іншымі службовымі асобамі, ён азнаёміўся з работай шэрага аб'ектаў эканамічнай інфраструктуры Кітая. Кіраўнік дзяржавы ўсклаў вянок да помніка загінулым народным героям.