Афіцыйны візіт у Індыю

  • 2

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25-28 верасня 1997 года зрабіў афіцыйны візіт у Індыю. Візіт пачаўся з наведвання прамысловага цэнтра краіны горада Калькута. Кіраўнік беларускай дзяржавы правёў сустрэчы з кіраўніцтвам штата Заходняя Бенгалія, абмеркаваўшы магчымасці супрацоўніцтва ў розных сферах, а таксама наведаў магілу Маці Тэрэзы.

У час знаходжання ў Бамбеі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі банкаўскіх і дзелавых колаў, кіраўніцтвам штата Махараштра, азнаёміўся з дзейнасцю некаторых індыйскіх вытворчых кампаній.

У сталіцу Індыі Дэлі Кіраўнік дзяржавы прыбыў 27 верасня. Аляксандра Лукашэнку сустракалі Прэзідэнт Качэрыл Раман Нараянан, Прэм’ер-міністр Індэр Кумар Гуджрал і іншыя кіраўнікі гэтай краіны, з якімі у гэты дзень адбыліся перагаворы. Па іх выніках быў падпісаны пакет двухбаковых дакументаў. Прэзідэнт Беларусі таксама наведаў мемарыяльны комплекс Махатмы Гандзі, дзе ўсклаў вянок.