Афіцыйны візіт у Дзяржаву Катар

  • 4
  • 2:30

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17-19 лютага 2001 года зрабіў афіцыйны візіт у Дзяржаву Катар.

Прэзідэнта Беларусі ля трапа самалёта вітаў Эмір краіны шэйх Хамад бен Халіфа аль-Тані. Сустрэча лідараў дзвюх краін адбылася ў той жа дзень у сталіцы Катара - горадзе Доха. Па яе выніках падпісаны міжурадавыя пагадненні, якія склалі юрыдычную базу для супрацоўніцтва з Катарам, з якім Беларусь раней не мела ні палітычных, ні гандлёва-эканамічных узаемаадносін.

Другі дзень знаходжання Прэзідэнта ў Катары пачаўся з сустрэчы з Прэм'ер-міністрам шэйхам Абдалой бен Халіфам аль-Тані, а таксама з прадстаўнікамі гандлёва-прамысловай палаты. Кіраўнік дзяржавы наведаў прамысловую зону Рас Лафан, размешчаную на месцы аднаго з буйнейшых у свеце радовішчаў прыроднага газу.