Афіцыйны візіт у Егіпет
- 3
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-16 чэрвеня 1998 года зрабіў афіцыйны візіт у Егіпет. Перад вылетам у Каір Кіраўнік дзяржавы, размаўляючы з журналістамі, падкрэсліў, што Беларусь у першую чаргу плануе развіваць эканамічнае супрацоўніцтва з Егіптам, а таксама ўмацаваць кантакты ў сферах адукацыі і культуры.
У егіпецкай сталіцы беларускі лідар правёў перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Хосні Мубаракам, кіраўніцтвам Урада і парламента, прадстаўнікамі дзелавых колаў Егіпта. Па выніках візіту Кіраўніка дзяржавы ў Каіры быў падпісаны шэраг двухбаковых пагадненняў. Завяршылася знаходжанне беларускай дэлегацыі ў Егіпце прэс-канферэнцыяй, якую Кіраўнік дзяржавы правёў у Каіры перад вылетам у Мінск.