Афіцыйныя візіты ў Каралеўства Бахрэйн і Дзяржаву Кувейт
- 3
- 2
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26-28 кастрычніка 2002 года зрабіў афіцыйны візіт у Каралеўства Бахрэйн. Кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з Каралём шэйхам Хамадам бен Ісам аль-Халіфой, Прэм’ер-міністрам краіны шэйхам Халіфой бен Салманам аль-Халіфой.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўная мэта візіту - устанавіць цесныя адносіны ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах. Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці пашырэння дзелавых кантактаў, актывізацыі гандлёвага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, вывучэння магчымасцей стварэння сумесных прадпрыемстваў. У ходзе візіту падпісаны шэраг двухбаковых дамоўленасцей.
28-29 кастрычніка 2002 года Прэзідэнт Беларусі наведаў з афіцыйным візітам Дзяржаву Кувейт. Вітаць Кіраўніка беларускай дзяржавы ў аэрапорт прыбыў асабіста Эмір краіны шэйх Джабер аль-Ахмед аль-Джабер аль-Сабах, што ў адпаведнасці з мясцовымі дыпламатычнымі канонамі з’яўляецца вялікім гонарам і сведчыць пра глыбокую павагу да госця. Асноўнай тэмай праводзімых у Эль-Кувейце перагавораў сталі шляхі ўмацавання і пашырэння кантактаў па ўсім спектры двухбаковых адносін. Асаблівы акцэнт у ходзе сустрэч быў зроблены на эканамічных аспектах узаемадзеяння.