Ордэнам Маці ўзнагароджаны 89 мнагадзетных жанчын

     

    За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 89 мнагадзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны Указ Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 лютага.

    Сярод удастоеных гэтай узнагароды - работніца Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа Ірына Зарэмба і настаўніца гімназіі нумар 2 горада Брэста Валянціна Лук'янчук.

    У ліку іншых ордэнам Маці таксама ўзнагароджаны медыцынская сястра Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы Таццяна Дайлідзёнак, работніца Петрыкаўскага лясгаса Алена Шчука, санітарка Слаўгарадскай ЦРБ Жанна Саўчанка і сацыяльны работнік Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Дзямідава.