Зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане:

    Паважаныя таварышы!

    15 лютага Беларусь адзначае Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

    З дня вываду войскаў Савецкай арміі з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан прайшло 35 гадоў, але сэрцы беларусаў захоўваюць памяць аб суайчынніках, якія сталі непахіснай перашкодай міжнароднаму тэрарызму.

    Праяўляючы мужнасць і стойкасць, вы абаранялі паўднёвыя рубяжы сваёй краіны, змагаліся за дастойную будучыню афганскага народа.
     
    Мы падзяляем горыч страт сем'яў загінулых салдат і афіцэраў, схіляем галовы перад маці, якія выгадавалі сапраўдных патрыётаў.
     
    Вярнуўшыся з вайны, вы прадоўжылі служэнне Айчыне: прывіваеце маладому пакаленню любоў і павагу да Радзімы, стаіце на варце асноў дзяржаўнага ладу, працуеце на карысць грамадства.

    Прайшоўшы праз няпростыя выпрабаванні, застаяцеся надзейным шчытом, які аберагае родную Беларусь ад сучасных пагроз.
     
    Жадаю вам сілы духу і добрага здароўя, а вашым блізкім - міру і дабрабыту.