Віншаванне з Днём ведаў

    Дарагія сябры!

    Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.

    Гэта цудоўнае свята неацэннае для ўсіх пакаленняў грамадзян нашай краіны. Якіх бы вышынь мы ні дасягнулі, шлях да іх пачынаўся ў школе, бо менавіта адукацыя з'яўляецца асновай для паспяховай працоўнай дзейнасці. А светлыя ўспаміны аб школьных і студэнцкіх гадах, аб любімых настаўніках і верных сябрах назаўсёды застаюцца ў сэрцы кожнага і падтрымліваюць нас у цяжкую хвіліну.

    Сёння адукацыя, веды і вопыт асабліва запатрабаваны ў грамадстве. Беларусь ідзе па шляху мадэрнізацыі і інавацыйнага развіцця. Народнай гаспадарцы патрэбны высокакваліфікаваныя спецыялісты, якія ўмеюць мысліць творча і знаходзіць рацыянальныя рашэнні. Таму моладзі неабходна старанна вучыцца, пазнаваць новае і смела імкнуцца да сваёй мары.

    Дзень ведаў адзначаюць тысячы студэнтаў і навучэнцаў і, вядома ж, першакласнікі. Першы школьны званок адкрые ім дарогу ў захапляльны свет ведаў. Наперадзе ў іх цудоўны час - час цікавых сустрэч і незабыўных уражанняў.

    Самыя цёплыя віншаванні ў гэта свята прымаюць нашы паважаныя і любімыя педагогі, для якіх работа з дзецьмі і моладдзю стала прызваннем, сэнсам і ладам жыцця. Хачу пажадаць вам мудрасці і цярпення, любові і ўдзячнасці вучняў.

    Няхай усім вам спадарожнічаюць поспехі ў вучобе і працы, радасць адкрыццяў і шмат добрых спраў.

    Са святам!

    Аляксандр Лукашэнка