Каментарый да Указа № 361 ад 21 ліпеня 2014 г.
У Беларусі ўносяцца змяненні ў
падаткаабкладанне і спагнанне арэнднай платы. Гэта прадугледжана Указам № 361 "Аб асобных пытаннях падаткаабкладання, бухгалтарскага ўліку, пераацэнкі
маёмасці і спагнання арэнднай платы", які 21 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка.
Дакумент падрыхтаваны ў мэтах рэалізацыі законаў Беларусі "Аб аўдытарскай дзейнасці", "Аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці" і ў сувязі са змяненнямі, унесенымі законам "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання" ў Падатковы кодэкс.
Нормамі Указа, у прыватнасці, прадугледжваецца вызваліць ад падаходнага падатку пацверджаныя расходы па найме жылога памяшкання пры аплаце наймальнікам работніку расходаў па камандзіроўках, а таксама непацверджаныя расходы ў межах норм, устаноўленых заканадаўствам; вызваліць суды, як і дзяржаўныя органы, ад падаткаў, збораў (пошлін) пры атрыманні сродкаў, у тым ліку ад здачы ў арэнду памяшканняў, пры ўмове пералічэння гэтых сродкаў у поўным аб'ёме ў бюджэт; паставіць у абавязак замежным арганізацыям, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і знаходзяцца на падатковым уліку без адкрыцця прадстаўніцтва, выкананне заканадаўства Беларусі аб бухгалтарскім уліку і справаздачнасці; устанавіць у 2014 годзе адтэрміноўку на 90 дзён права на вылічэнне ўвазнога ПДВ для арганізацый, якія імпартуюць і рэалізуюць тавары ў нязменным стане.
Акрамя таго, прадугледжваецца не спаганяць арэндную плату за зямельныя ўчасткі: занятыя нерухомымі матэрыяльнымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, пры ўмове выканання іх уласнікамі абавязацельстваў, абумоўленых заканадаўствам аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны; прадастаўленыя для будаўніцтва аб'ектаў, прадугледжаных інвестыцыйным дагаворам, заключаным паміж інвестарам і Рэспублікай Беларусь, а таксама для іх абслугоўвання, калі раней такія ўчасткі былі прадастаўлены для мэт названага будаўніцтва; прадастаўленыя камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве абласных, Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, іншым дзяржаўным арганізацыям з доляй дзяржавы ў статутным фондзе больш як 50% для будаўніцтва і (або) абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных і шматкватэрных жылых дамоў па дзяржаўным заказе; прадастаўленыя ГА "Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь"; выключаныя з зямель ляснога фонду для пашырэння на вышыню драўнінна-хмызняковай расліннасці прасек паветраных ліній электраперадачы.
Дадаткова арэндная плата будзе спаганяцца з юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў - плацельшчыкаў падаткаў па спрошчанай сістэме падаткаабкладання за зямельныя ўчасткі, што выкарыстоўваюцца не па мэтавым прызначэнні, не выкарыстоўваюцца на працягу тэрмінаў, вызначаных заканадаўчымі актамі, і занятыя да афармлення правазасведчвальных дакументаў.
Мясцовым выканаўчым камітэтам, адміністрацыям СЭЗ прадастаўляецца права ўстанаўліваць тэрмін вылічэння і выплаты арэнднай платы ў павялічаным (зменшаным) памеры з 1 студзеня года, што ідзе за годам, у якім прынята адпаведнае рашэнне.
Указ таксама ўстанаўлівае парадак: пераацэнкі маёмасці ў замежнай валюце індывідуальнымі прадпрымальнікамі; адлюстравання ў бухгалтарскім уліку курсавых розніц, што ўзнікаюць у арганізацый пры пераліку выражанага ў замежнай валюце кошту актываў на 31 снежня 2014 года; вызначэння падатковай базы падатку на прыбытак арганізацыямі, якія перайшлі са спрошчанай сістэмы падаткаабкладання на адзіны падатак на даход.
Для арганізацый, якія прэтэндуюць на атрыманне бюджэтнай пазыкі, неабходна будзе прадастаўленне копіі акта апошняй праведзенай у рамках ведамаснага кантролю праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці або аўдытарскага заключэння па прадстаўленай гадавой бухгалтарскай справаздачнасці.