Каментарый да Указа № 216 ад 7 мая 2014 г.

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 мая падпісаў Указ № 216 "Аб стварэнні вытворчасці па выпуску паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў".

    Цяпер гэту вытворчасць магутнасцю 30 тыс. т у год арганізоўвае РВУП "Завод газетнай паперы". Міжнародны дагавор будаўнічага падраду на ажыццяўленне комплекснага будаўніцтва пад ключ аб'екта падпісаны 20 лістапада 2012 года з кампаніяй "PAPCEL. а.s" (Чэшская Рэспубліка).

    Указам прадугледжваецца аказаць дзяржаўную падтрымку РВУП "Завод газетнай паперы" па арганізацыі выпуску паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных пліт (вызваленне да 1 студзеня 2016 года абаротаў па рэалізацыі тавараў, работ (паслуг), маёмасных правоў, вырабленых, выкананых (аказаных) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, ад ПДВ; генеральнага падрадчыка ад выплаты дзяржаўнай пошліны; пакрыццё за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў 2014-2016 гадах працэнтаў за карыстанне крэдытамі; рэструктурызацыя запазычанасці прадпрыемства па бюджэтнай пазыцы).

    Гэта дасць магчымасць стварыць імпартазамяшчальную і экспартаарыентаваную вытворчасць па гэтым відзе прадукцыі, патрэбнасць у якой у прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны рэспублікі істотна ўзрасце пасля ўводу ў эксплуатацыю будуемых вытворчасцей па выпуску драўняных плітачных матэрыялаў (ДСП, МДФ).