Назначаны ўпаўнаважаныя прадстаўнікі Прэзідэнта ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях
Назначаны новыя ўпаўнаважаныя прадстаўнікі Кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Адпаведнае распараджэнне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 ліпеня.
Упаўнаважаным прадстаўніком Кіраўніка дзяржавы ў Гомельскай вобласці назначаны Першы намеснік Прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў. Прадстаўляць Прэзідэнта ў Гродзенскай вобласці ўпаўнаважаны Намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін.
Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў Леаніда Анфімава і Уладзіміра Дворніка ад выканання абавязкаў упаўнаважаных прадстаўнікоў Кіраўніка дзяржавы адпаведна ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях.


