Наведванне Нацыянальнага мемарыяла "11 верасня" ў Нью-Ёрку
- 37
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час рабочага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі (г.Нью-Ёрк) 26 верасня наведаў Нацыянальны мемарыял "11 верасня" - комплекс, размешчаны на месцы будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра, разбураных у выніку тэрарыстычнага акта 11 верасня 2001 года.
Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да так званага "Дрэва, якое выжыла" (Survivor Tree) – адзінага жывога дрэва, што захавалася на месцы тэракта і цяпер з'яўляецца адным з помнікаў у гонар ахвяр трагедыі 11 верасня 2001 года.
Прэзідэнт таксама ўшанаваў памяць грамадзянкі Рэспублікі Беларусь Ірыны Бусло, якая загінула ў выніку тэракта, усклаўшы букет кветак насупраць яе імя, высечанага на адной з мармуровых пліт мемарыяла.