Наведванне Храма-помніка ў гонар Усіх Святых у Мінску
- 6
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў Храм-помнік у гонар Усіх Святых у Мінску.
Кіраўнік дзяржавы разам з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам запаліў свечку ў прыдзеле Храма-помніка ў гонар абраза Божай Маці "Спатоль мой смутак". З нагоды свята Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі.
Потым Прэзідэнт і Мітрапаліт разам паслухалі музыку ў выкананні канцэртнага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з ходам работ па завяршэнню будаўніцтва і стварэнню ўнутранага ўбрання Храма-помніка.
Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Філарэт прадоўжылі размову за чаяпіццем. Перад наведваннем храма Аляксандр Лукашэнка ўсклаў кветкі да помніка Патрыярху Аляксію ІІ.