Наведванне дзяржаўнай установы "Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў"
- 9
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29
снежня наведаў дзяржаўную ўстанову "Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Пад Новы год не толькі я, але і мае дзеці і сем'і дзяцей прыязджаем у дзіцячыя дамы, дамы-інтэрнаты, да пажылых людзей. І не толькі пад Новы год, у маім прэзідэнцкім жыцці гэта практыка. Дзеці і старыя - гэта галоўны клопат дзяржавы".
Перад пажылымі людзьмі і інвалідамі, якія пражываюць у доме-інтэрнаце, з музычнай казкай "Цуды на Каляды" выступілі вучні Астрашыцка-Гарадоцкай агульнаадукацыйнай сярэдняй школы. Прэзідэнт падкрэсліў, што менавіта гэтым дзецям прыйшла ідэя выступіць са святочным спектаклем. Калі ён наведаў школу, дзеці паказалі гэты спектакль. "Я сказаў - добра, давайце паедзем да маіх старых і пакажам ім, чаму вы навучыліся. Вось так нарадзілася гэта ідэя. Міністр гаворыць, што ў тутэйшых старых не ва ўсіх ёсць дзеці, унукі, дык вось цяпер у вас ёсць гэтыя дзеці і ўнукі, і яны будуць прыязджаць па вашай просьбе і ставіць на гэтай сцэне новыя спектаклі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з умовамі пражывання ў доме-інтэрнаце, наведаў сталовую і актавую залу. Прэзідэнт падарыў пажылым людзям і інвалідам дома-інтэрната пасажырскі мікрааўтобус. У адказ беларускі лідар атрымаў у якасці навагодняга падарунка звязаныя пажылымі жанчынамі шапку, шаль, шкарпэткі і рукавіцы.
Міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Мар'яна Шчоткіна ў сваю чаргу далажыла беларускаму лідару аб развіцці сістэмы сацыяльнага абслугоўвання краіны і Мінска, укараненні новых платных сацыяльных паслуг, а таксама аб выкананні іншых даручэнняў Прэзідэнта, якія былі дадзены ў гэтай сферы ў студзені мінулага года.