Навагодні зварот
Дарагія сябры!
Праз некалькі імгненняў нам трэба будзе перагарнуць яшчэ адну старонку нашай гісторыі. Гісторыі дзяржавы і народа, гісторыі кожнага з нас.
Трыста шэсцьдзесят пяць радкоў адыходзячага 2011-га года напісаны нібыта ў адзін міг. Але яны ўвабралі ў сябе ўсю палітру нашых пачуццяў: засмучэнні і натхненні, нягоды і радасці, перажыванні і надзеі.
У мяне як Прэзідэнта краіны ёсць унікальная місія - у гэтыя хвалюючыя святочныя мінуты зазірнуць у вашы дамы і павіншаваць з Новым годам.
Відаць, кожны з вас ужо даў сваю ацэнку мінуламу году: хтосьці назваў яго цяжкім, хтосьці ўдачным...
Сёння ўжо не мае значэння, якім ён быў. Важна, што ён быў. Ён - наша гісторыя: перамог і няўдач, здзяйсненняў і расчараванняў. Яго не выправіць і не перарабіць. А вось урокі з падзей адыходзячага года атрымаць трэба.
Мы не дапусцілі эканамічнага краху, беспрацоўя, згортвання сацыяльных праграм і разладу ў грамадстве.
Мы не прагнуліся пад праблемамі. Не далі ім асядлаць нас.
Насуперак усяму даказалі, што з'яўляемся моцнай і з’яднанай сям'ёй. Адзінай і сапраўды вялікай нацыяй!
Мы можам і павінны гэтым ганарыцца!
Хачу ад усяго сэрца падзякаваць усім вам за разуменне і падтрымку, за стойкасць і аптымізм.
І асабліва за ваш давер!
Дзякуй усім, хто самааддана працаваў на карысць краіны.
Сялянам - за багаты ўраджай.
Рабочым і інжынерам, будаўнікам і шахцёрам, кіраўнікам прадпрыемстваў - за энергію і прадпрымальнасць.
Настаўнікам, урачам, вучоным, усёй нашай інтэлігенцыі - за натхнёную і высакародную працу.
Людзям у пагонах - за мужнасць і пачуццё абавязку.
Зямны паклон нашым цудоўным жанчынам, чые клопат і дабрата саграваюць наш утульны беларускі ачаг.
Апошнія дні года я пабываў у соцень дзетак, якім патрэбна дапамога дзяржавы. Віншуючы іх ад маёй маленькай сям'і з Новым годам, я спытаў іх аб пажаданнях і абрадаваўся адказу: яны прасілі, каб у маім навагоднім звароце да беларускага народа знайшлося месца ім, будучыні нашай краіны.
Я ім абяцаў і сваё абяцанне выконваю! У гэтыя імгненні адыходзячага года хачу звярнуцца не толькі да дзяцей, але і да ўсёй моладзі Беларусі: любіце сваю зямлю, шануйце яе, аберагайце ад нягод і ўзрушэнняў. Рабіце гэта таму, што іншай зямлі, імя якой Радзіма, у вас ніколі не будзе!
Толькі яна зможа вас сагрэць у лютую сцюжу і даць глыток халоднай вады ў спёку! На ёй жыць вам і вашым дзецям!
Дарагія суайчыннікі!
Чалавечае знаходжанне на планеце Зямля вельмі кароткачасовае.
І ўсё ж у кожнага з нас ёсць магчымасць змяніць гэты свет і сваю Бацькаўшчыну. Трэба толькі зрабіць правільны выбар таго, як мы будзем жыць.
Паставіць перад сабой мэту і цвёрда, упарта, настойліва ісці да яе дасягнення - гэта наш шлях. Гэта лёс моцнага народа і жыццяздольнай дзяржавы.
Зрабіць Беларусь моцнай і паважанай, ператварыць яе ў камфортны і добры дом для ўсіх - такую задачу мы вызначылі для сябе ў якасці найважнейшай.
Перакананы: разам, поплеч мы даб’ёмся гэтай вялікай мэты.
Вы павінны быць упэўнены - дзяржава зробіць усё магчымае для падтрымкі канкрэтнага чалавека і яго сям'і.
Але пры гэтым мы абавязаны добра засвоіць: ніхто і нішто не прынясе нам спакою і дабрабыту, акрамя нас саміх. Як будзем працаваць - так будзем і жыць.
І яшчэ. Сёння самы каштоўны рэсурс - час. Калі спынімся ў развіцці, запаволім тэмпы або саб’ёмся з рытму - можам адстаць на гады.
Да фінішу прыйдуць самыя стойкія, упартыя і вынослівыя. І беларусы проста абавязаны быць сярод пераможцаў. Мы здольныя на гэта!
У нас з вамі ёсць выдатная рыса - пачуццё локця. Мы заўсёды былі сумленныя, ніколі не здраджвалі блізкаму. Усе праблемы вырашалі разам, дапамагаючы і суперажываючы адзін аднаму. Давайце ж свята шанаваць і берагчы гэту якасць!
Дарагія сябры!
Вось-вось праб'е гадзіннік і мы ўвойдзем у новы год з добрымі думкамі і радаснымі надзеямі.
Кажуць: самыя шчаслівыя людзі - тыя, хто вельмі заняты, каб думаць аб гэтым. Дык давайце не разважаць, а ствараць сваё шчасце.
Няхай клопат пра Беларусь жыве ў сэрцы кожнага з нас!
Няхай справа, якой вы аддаяце сябе, прыносіць вам матэрыяльны дастатак, унутранае задавальненне і добрую славу.
Няхай бескарыслівая любоў, якую вы шчодра дорыце сваім блізкім, спаўна вяртаецца вам.
Давайце зробім усё, каб вочы беларускіх дзяцей іскрыліся ўсмешкамі, радасцю і надзеяй.
Каб дабрабыт назаўжды пасяліўся ў нашы дамы.
Шчасця, здароўя, удачы вам, дарагія сябры!
З Новым годам!