Нарада па ўдасканаленні асобных пытанняў падаткаабкладання і спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае неабходнасць захавання стабільнасці падатковай сістэмы Беларусі. Такую задачу ён паставіў 2 лістапада на нарадзе па ўдасканаленні асобных пытанняў падаткаабкладання і спагнання арэнднай платы за зямельныя ўчасткі.
На разгляд Кіраўніка дзяржавы ўнесены праекты ўказаў, якія датычацца прывядзення ў адпаведнасць з Падатковым кодэксам, што ўступіў у сілу з 1 студзеня, асобных нарматыўна-прававых актаў. Папраўкі закранаюць у асноўным арэндную плату за зямельныя ўчасткі і некаторыя адміністрацыйныя працэдуры, у прыватнасці, спагнанне дзяржпошлін, патэнтныя пошліны, консульскія зборы.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што сістэма падаткаабкладання не можа быць застылай. "Зразумела, калі гэта сістэма, аптымізуючыся, падаткі змяншае, усе апладзіруюць, усе рады, - адзначыў Прэзідэнт. - Мала хто сёння думае аб тым, што падаткі - гэта, перш за ўсё дзяржава і стан гэтай дзяржавы, дзяржаўныя служачыя, урачы, настаўнікі, тыя, хто забяспечвае абарону, бяспеку".
Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў, што падатковая сістэма павінна быць максімальна стабільнай. "Мы абяцалі людзям, што, прынамсі, на працягу фінансавага года нам кранаць сістэму падаткаабкладання нельга, а лепш пакінуць на працягу пяці гадоў усё нязменным, наколькі гэта магчыма, падчысціўшы недзе", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў, што размова павінна ісці, асабліва ў няпросты крызісны перыяд, не аб нейкіх маштабных новаўвядзеннях і падняцці падаткаў, а аб "падчыстцы".
Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы адобрыў у цэлым прадстаўленыя яму на разгляд дакументы, даручыўшы ажыццявіць невялікую дапрацоўку з улікам праведзеных абмеркаванняў і ў бліжэйшы час унесці яму на падпісанне.
Змяненні, што ўносяцца, маюць тэхнічны характар і не будуць закранаць і пагаршаць становішча падаткаплацельшчыкаў.