Нарада па пытаннях жыллёвага будаўніцтва

  • 1

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 4 снежня пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых бакоў разгледзеў звароты ААТ "МАПІД", ААТ "Мінскі домабудаўнічы камбінат" і КУП "Завод эфектыўных прамысловых канструкцый". Прадпрыемствы звярнуліся да Кіраўніка дзяржавы з праблемай недастатковай загрузкі магутнасцей, няхваткі пляцовак пад будаўніцтва жылля і ўнеслі свае прапановы па паляпшэнні сітуацыі.

Бударганізацыі просяць даць ім магчымасць самім будаваць недарагое жыллё з рэнтабельнасцю 5 % для жыхароў Мінска з ліку тых, што стаяць на чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў.

Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу да 20 снежня знайсці магчымасць для таго, каб прадаставіць прадпрыемствам неабходныя будаўнічыя пляцоўкі, забяспечыць загрузку арганізацый на поўную магутнасць. Аляксандр Лукашэнка даручыў таксама сумесна вызначаць спісы жадаючых будаваць такое жыллё. Ён запатрабаваў, каб працэдура была  адкрытай і празрыстай.

Прынятае ў выніку рашэнне павінна палепшыць сітуацыю з будаўніцтвам жылля для жыхароў сталіцы.