Нарада па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзіць тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту з магчымасцю паэтапнага ўвядзення гэтага рашэння з 1 студзеня 2017 года. Такія вынікі нарады, праведзенай 10 сакавіка, па пытаннях развіцця пенсійнай сістэмы.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што людзі актыўна абмяркоўваюць гэту злабадзённую тэму. Пры гэтым галоўны пасыл - усе хочуць, каб пенсіі павышаліся і забяспечвалі нармальны ўзровень жыцця, а вось якім чынам дасягнуць гэтага, тут меркаванні часта разыходзяцца.
"Я сёння знаходжуся між дзвюх пазіцый. Па-першае, урад прапануе пенсійную сістэму значна ўдасканаліць. Прапановы ёсць розныя, пачынаючы ад расійскага ўзору, - адзначыў Прэзідэнт. - Размова ідзе аб павышэнні пакуль пенсійнага ўзросту, а затым і, магчыма, рэфармавання ў цэлым усёй сістэмы, дашліфоўкі або змяненняў некаторых напрамкаў. Гэта адна пазіцыя, пазіцыя ўрада".
"З іншага боку - насельніцтва. Скажу адкрыта, паводле маіх даных (я ўпэўнены, што яны дакладныя), мы пакуль не дасягнулі пераважнай большасці сярод насельніцтва, якое падтрымлівала б гэту прапанову ўрада аб павышэнні пенсійнага ўзросту. Мы блізкія да палавіны. І людзі адгукаюцца на нашы прапановы, просьбы, няхай нават марудна, але пасля таго, як мы ім тлумачым, расказваем, рэкамендуем, яны разумеюць, аб чым ідзе размова. Беларусы - людзі дасведчаныя", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Я знаходжуся паміж двума патокамі меркаванняў: прапановы ўрада, заснаваныя на эканоміцы (і абсалютна тут я з імі салідарны), і меркаваннем народа, да якога я не прыслухоўвацца не магу", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.
"Я доўга думаў над гэтай праблемай і буду зыходзіць з аднаго прынцыпу, якім я карыстаюся заўсёды: не працэсы, што адбываюцца ў грамадстве, эканоміцы, павінны кіраваць намі, а мы павінны кіраваць гэтымі працэсамі. І калі сітуацыя цярпіма, можна цярпець, але калі яна набліжаецца да таго рубікона, які немагчыма дапусціць і перайсці, значыць, трэба прымаць рашэнне, каб потым гэтыя працэсы не кіравалі намі, таму што гэта будзе сабе даражэй як у палітыцы, эканоміцы, так і ў фінансах", - лічыць беларускі лідар.
"Таму хацеў бы, каб і на гэта пытанне ўрад сёння адказаў: мы падышлі ўжо да таго сур'ёзнага моманту, калі трэба прымаць рашэнне, або яшчэ сітуацыя цярпіма, з пункту гледжання эканомікі, выключна", - падкрэсліў Прэзідэнт.
"Трэба ўважліва і ўсебакова разгледзець усе аспекты тэмы, якую абмяркоўваем, і выпрацаваць найбольш аптымальныя варыянты, каб наша пенсійная сістэма была надзейная і працавала без збояў на карысць людзей", - дадаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць справядлівым, што павышэнне пенсійнага ўзросту закране ўсіх.
"Але трэба ўлічваць усё: розніцу працягласці жыцця мужчын і жанчын, спецыфіку горада і вёскі, умовы працы ў некаторых сферах і іншыя фактары", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка лічыць. што ў пытанні павышэння пенсійнага ўзросту трэба ісці ад жыцця, улічваючы рэальныя працэсы ў дэмаграфічнай абстаноўцы і не пагаршаючы матэрыяльнае становішча.
На яго думку, на карысць гэтай меры гавораць два фактары. Па-першае, значныя змяненні ў структуры грамадства, дзе колькасць работнікаў скарачаецца, а колькасць пенсіянераў пастаянна расце. Так, на 100 працуючых прыпадае больш за 60 пенсіянераў. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, гэта тэндэнцыя будзе абвастрацца і прапорцыі будуць разыходзіцца.
"Па-другое, дзякуючы нашай сацыяльна-эканамічнай палітыцы людзі сталі жыць даўжэй. Сярэдняя працягласць жыцця павялічылася ў параўнанні з 90-мі на 5 гадоў. Таму 55-60 гадоў - гэта нармальны ўзрост", - лічыць Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яго здзіўляе ў сацыялагічных даследаваннях, што працуючая частка насельніцтва нармальна ўспрымае павышэнне пенсійнага ўзросту, а не падтрымліваюць гэту меру пенсіянеры. "Пенсіянерам трэба растлумачыць: не дай бог, мы паўстанем перад фактам, што нам давядзецца паніжаць пенсію! - адзначыў Прэзідэнт. - Вось гэтага нельга дапусціць. Таму што ў нашых пенсіянераў і так пенсіі невялікія. І скарачаць пенсіі ні ў якім разе нельга". Ён дадаў, што, калі абмяркоўвалася гэта пытанне з Прэзідэнтам Расіі, Уладзімір Пуцін адзначыў, што "нават у Расіі праглядаецца ўжо сітуацыя, што калі захоўваць пенсійны ўзрост на цяперашнім узроўні, а ў пенсійны фонд няма дастатковых паступленняў, то давядзецца паніжаць пенсію, таму што грошай не хапае, каб раздаць пенсіянерам".
Прэзідэнт закрануў і яшчэ адзін бок гэтай праблемы. Калі ў краіне пойдуць на павышэнне пенсійнага ўзросту, то неабходна будзе ствараць яшчэ больш рабочых месц. І, на яго думку, гэта будзе добрым стымулам для стварэння рабочых месц. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта павінна не проста ўлічвацца, а быць добра падлічана.
Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што ў выпадку павышэння пенсійнага ўзросту гэты працэс будзе, хутчэй за ўсё, паэтапным, каб насельніцтва адаптавалася.
"Я даручаў адпаведным структурам правесці маніторынг грамадскага меркавання. Ён ніякі пакуль. Пакуль мне толькі на паперы на дзве-тры старонкі дакладваюць пра нейкія этапы, што мы пройдзем да красавіка, да чэрвеня, а потым да жніўня ў перакананні насельніцтва. Насельніцтву ніякія этапы не патрэбны. Людзям трэба гаварыць адно: вось плюсы, вось мінусы", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
"Я не схільны сёння перабольшваць, што, вось, калі мы павысім пенсійны ўзрост, то перавернецца ўся краіна. Ды не, нічога не перавернецца. Проста, як у народзе кажуць, не хацелася б рабіць гэта ні з сяго ні з таго і атрымаць некаторыя папрокі з боку нашага насельніцтва, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Трэба рабіць усё акуратна. І калі мы гаворым аб тым, што чалавек - галоўнае ў нашай палітыцы, трэба ўсё ж такі прыслухоўвацца да чалавека або пераконваць яго, як мы гэта і робім".
Прэзідэнт адзначыў, што праблемай павышэння пенсійнага ўзросту заклапочаны не толькі ў Беларусі, але таксама ў Расіі і ў Казахстане. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што не адзін раз і вельмі сур'ёзна абмяркоўваў гэту праблему з кіраўніцтвам Расійскай Федэрацыі. "У нас пазіцыі абсалютна супадаюць! Нас абставіны вымушаюць, падштурхоўваюць да вырашэння пытання пенсійнага ўзросту. Пытанне - калі гэта рабіць", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Паводле яго слоў, ён і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб тым, што будуць пераконваць насельніцтва і ў Расіі, і ў Беларусі, да гэтага таксама далучыцца Казахстан.
Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што Казахстан ужо зрабіў крок да павышэння пенсійнага ўзросту, аднак не зусім рашучы і сёння перад імі стаіць задача павышэння пенсійнага ўзросту другі раз.
Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што нават у самых багатых краінах пенсійны ўзрост значна вышэйшы, чым у Беларусі: дзесьці на 5, дзесьці на 10 гадоў. У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў Германію, у якой, паводле яго слоў, пенсійны ўзрост надыходзіць у 67 гадоў. "Багатая краіна, якая мільярды траціць на дапамогу іншым дзяржавам, у тым ліку і на мінімізацыю наступстваў ад наплыву бежанцаў. Яны што, дурні? Не", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнту былі прапанаваны тры варыянты павышэння пенсійнага ўзросту. Усе варыянты эканамічна падлічаны, у тым ліку з прыцягненнем вучоных.
Першы варыянт прадугледжвае выхад на пенсію жанчын у 60 гадоў і мужчын у 65. На думку ўрада, гэта самы эканамічна прымальны варыянт, паколькі дае добрыя паказчыкі.
У якасці другога варыянта разглядаецца магчымасць выхаду на пенсію жанчын у 60 гадоў, мужчын - у 63 гады.
Трэці варыянт прадугледжвае ўвядзенне пенсійнага ўзросту з 58 гадоў для жанчын і з 63 - для мужчын.
Што датычыцца тэмпу, з якім плануецца павялічваць пенсійны ўзрост, то найбольш аптымальным з'яўляецца з крокам паўгода.
Канчатковае рашэнне па пытанні павышэння пенсійнага ўзросту будзе прынята пасля шырокага абмеркавання.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што абавязкова павінна быць улічана меркаванне грамадства, вельмі важна адваротная сувязь з боку людзей. Толькі пасля гэтага будзе прымацца канчатковае рашэнне.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на неабходнасць стварэння новых рабочых месц, паколькі ў выпадку павышэння пенсійнага ўзросту на рынку працы затрымаецца некаторая колькасць грамадзян, адпаведна, павінны стварацца новыя рабочыя месцы, паколькі ёсць таксама выпускнікі ВНУ, моладзь, якія павінны мець гарантыю на першае рабочае месца.
У сувязі з гэтым Прэзідэнт даручыў ствараць больш магчымасцей для развіцця малога і сярэдняга бізнесу.
Кіраўнік дзяржавы мае намер у хуткім часе правесці яшчэ адну нараду, прысвечаную гэтаму пытанню, на якой будзе прынята канчатковае рашэнне.