Нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця
- 1
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентуе членаў урада і старшынь аблвыканкамаў на непасрэдны практычны ўдзел у вырашэнні тых ці іншых пытанняў у развіцці краіны і асобных галін ва ўмовах існуючых цяжкасцей у эканоміцы. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў 26 лютага на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.
"Ужо вядомы першыя вынікі студзеня, ды і люты скончыўся. Нягледзячы на некаторыя станоўчыя вынікі ў асобных галінах, у цэлым эканоміка не расце. Адстае прамысловасць, павялічваюцца запасы на складах і ўзаемныя неплацяжы. Пакуль не спрацоўваюць прымаемыя меры падтрымкі экспарту. І ўсё гэта пачынае ўплываць на людзей. Рэальныя даходы не растуць", - канстатаваў Прэзідэнт.
"Мы ведаем, што такія праблемы сёння не толькі ў нас. Але нельга ўсё звальваць на знешнія фактары", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ад кіраўніцтва ўрада Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прадставіць не толькі справаздачу аб бягучай сітуацыі, але і выказаць канкрэтныя прапановы, а таксама далажыць аб выкананні раней дадзеных даручэнняў. "Даўно пара ўжо вылазіць з кабінетаў і займацца канкрэтнай вытворчасцю. Сёння гэта пытанне нумар адзін, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Вы прынялі праграму дзеянняў, далажылі яе дэпутатам, як і належыць па заканадаўстве. Але мяне сёння цікавіць не гэта. Распрацаваныя вамі сцэнарыі - тры-пяць або дзесяць - гэта выключна ваша справа. Мяне цікавіць тэндэнцыя, зрухі, што зроблена для таго, каб элементарна, прадаўшы прадукцыю, атрымаць грошы".
Прэзідэнт строга папярэдзіў аб недапушчальнасці наяўнасці пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці за пастаўленую за мяжу прадукцыю. "Гэта крымінальнае злачынства. Мы ўжо вывелі гэту праблему на ўзровень пракурораў Беларусі і Расіі", - адзначыў Прэзідэнт.
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў далажыў на нарадзе аб стане спраў у эканоміцы і планах урада па вырашэнні існуючых праблем. Паводле яго слоў, снежаньскі шок ад дэвальвацыі расійскага рубля, фактычнае сцісканне ўнутранага расійскага рынку вельмі негатыўна паўплывалі на беларускую эканоміку. "Відавочна, што жорсткія меры балансіроўскі эканомікі, якія былі рэалізаваны ў снежні-студзені, не маглі не паўплываць на рэальны сектар і яго фінансавы стан. Таму сёння да задачы аднаўлення нармальнай работы прамысловасці ў шырокім яе разуменні зводзяцца ключавыя пытанні эканамічнай палітыкі. На гэта завязаны банкаўская сістэма, экспарт, занятасць і даходы насельніцтва", - сказаў Андрэй Кабякоў.
Прэзідэнту было даложана аб тым, што ў лютым сітуацыя па асобных галінах, на валютным рынку і ў фінансавай сферы ў цэлым у значнай ступені стабілізавалася. Урад рэалізуе комплекс мер па стымуляванні экспарту беларускіх тавараў, ставячы за мэту максімальна дыверсіфікаваць знешнія рынкі. Абмяркоўваліся на нарадзе і тэмы імпартазамяшчэння, забеспячэння належнай якасці прадукцыі, што выпускаецца.
Прынята таксама рашэнне аб стварэнні маніторынгавай групы на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам. Гэта група зоймецца выпрацоўкай канкрэтных прапаноў па тых або іншых актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.