Нарада аб праектах прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2016 год
- 1
Параметры, прадугледжаныя прагнозам сацыяльна-эканамічнага разіцця, бюджэтам і грашова-крэдытнай палітыкай Рэспублікі Беларусь, павінны складацца і рэалізоўвацца, зыходзячы з інтарэсаў насельніцтва. Такую задачу паставіў 7 снежня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на нарадзе аб праектах адпаведных дакументаў на 2016 год.
На нарадзе былі дэталёва разгледжаны планы на наступны год, з якога пачынаецца новае пяцігоддзе, новы этап у развіцці краіны. "Год будзе праходзіць ва ўмовах жорсткіх бюджэтных абмежаванняў, - падкрэсліў беларускі лідар. - Нам трэба забяспечыць макраэканамічную стабільнасць, пры гэтым выканаць усе абавязацельствы перад людзьмі. Як і было абяцана, прыярытэт у эканоміцы - гэта чалавек. Ахова здароўя, адукацыя, сацыяльная абарона. Мы будуем эканоміку ведаў. Значыць, нашы прыярытэты - таксама навука і перадавыя, найноўшыя тэхналогіі".
Удзельнікі нарады прааналізавалі бягучую эканамічную сітуацыю. У цэлым стабільнасць у краіне захавана, краіна ў поўным аб'ёме і ў тэрмін разлічваецца па ўсіх дзяржаўных абавязацельствах і валютных даўгах. У той жа час стан спраў на многіх прамысловых прадпрыемствах застаецца складаным. Намецілася адмоўная дынаміка ў сельскай гаспадарцы і гандлі, недабірае будаўнічая галіна, скарачаецца экспарт, знізіліся інвестыцыі.
Як лічыць Прэзідэнт, негатыўную ролю тут адыгрываюць знешнія фактары, аднак не варта ўсё спісваць толькі на іх. "Ёсць нямала ўнутраных рэзерваў, якія слаба выкарыстоўваюцца як у зніжэнні сабекошту прадукцыі, укараненні новых тэхналогій, так і ў кіраванні прадпрыемствамі, - выказаў меркаванне Аляксандр Лукашэнка. - Я сказаў бы так: калі на эканоміку ўплываюць знешнія фактары ў памеры 100 %, то як мінімум 30 % - гэта наша".
"Беларусь - суверэнная краіна. Таму вырашэнне існуючых праблем у эканоміцы ў першую чаргу залежыць ад нас саміх, ад таго, як мы працуем, наколькі ўмела гандлюем і эфектыўна прасоўваем сваю прадукцыю як унутры краіны, так і на знешніх рынках", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Сярод прыярытэтаў эканомікі на наступны год Прэзідэнт акрэсліў рост экспарту, умацаванне пазіцый айчынных вытворцаў на ўнутраным рынку, укараненне новых тэхналогій, зніжэнне сабекошту прадукцыі. Апошняе, як падкрэсліў Прэзідэнт, ні ў якім разе нельга рабіць за кошт скарачэння работнікаў. Аптымізацыя неабходна, але паралельна павінны стварацца новыя рабочыя месцы.
Прэзідэнт запатрабаваў ад урада канкрэтнай работы і перасцярог ад розных эксперыментаў, заклікаўшы кіравацца праверанымі метадамі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што беларуская эканоміка абсалютна канкурэнтная па цэнавым фактары і якасці. "Цудаў не бывае, у крызісны час мы не можам, нават калі захочам, стварыць новую эканоміку, гэта значыць замест нашага машынабудаўнічага комплексу, напрыклад, вырабляць нешта касмічнае. Не зможам - ды і не трэба. У нас добрыя людзі, адукацыя, прамысловая школа. Трэба крыху варушыцца, напружвацца", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада і губернатараў стварыць максімальна прывабныя ўмовы для інвестараў, а таксама нацэліў на больш энергічнае зніжэнне інфляцыі. Яе ўдалося скараціць, але гэтага недастаткова. "Трэба больш энергічна яе зніжаць - выходзіць на адназначныя паказчыкі. Тады і будуць макраэканамічная стабільнасць і ўмовы для змяншэння працэнтных ставак па крэдытах", - сказаў Прэзідэнт.
Прэзідэнт запатрабаваў, каб усім зацікаўленым эканамічным суб'ектам, кіраўнікам былі даведзены паказчыкі, якія вызначалі б эфектыўнасць іх дзейнасці. Для старшынь абл- і райвыканкамаў такім індыкатарам будзе, напрыклад, колькасць створаных рабочых месц. Вынікі выканання будуць падводзіцца кожны квартал.
Па выніках нарады Аляксандр Лукашэнка ў асноўным адобрыў праекты прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі краіны на 2016 год. На працягу некалькіх дзён дакументы будуць дапрацаваны і ў канчатковым выглядзе прадстаўлены Кіраўніку дзяржавы.