Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў члена Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі Кітая Сюй Цыляна ордэнам Дружбы народаў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў члена Палітычнага бюро Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая, намесніка старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі генерал-палкоўніка Сюй Цыляна ордэнам Дружбы народаў за вялікі асабісты ўклад у развіццё і ўмацаванне дружалюбных адносін і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і КНР.

    Адпаведны Указ Кіраўнік беларускай дзяржавы падпісаў 1 лістапада.