Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Аляксандра Дамагарава з юбілеем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расійскай Федэрацыі Аляксандра Дамагарава з 50-гадовым юбілеем.
"У Беларусі тысячы паклоннікаў з вялікай цікавасцю сочаць за Вашай творчасцю і з нецярпеннем чакаюць прэм'ер з удзелам любімага артыста. Упэўнены, што Ваша дзейнасць і ў далейшым будзе садзейнічаць збліжэнню нашых народаў, развіццю культурных сувязей Беларусі і Расіі", – адзначыў Кіраўнік дзяржавы.