Наказ членам беларускай дэлегацыі на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне
Дарагія сябры!
Лічаныя дні застаюцца да пачатку зімовай Алімпіяды 2022 года ў Пекіне, якую з нецярпеннем чакае ўвесь свет.
Мара кожнага спартсмена і трэнера - п'едэстал Алімпійскіх гульняў, але вяршыня пакараецца толькі тым, хто ўпарта працуе і цвёрда верыць у сябе.
Перад вамі стаіць важная і адказная задача. Трэба выкласціся максімальна і прадэманстраваць усяму свету, што беларусы ўмеюць перамагаць. Умеюць змагацца прыгожа, сумленна і годна, паважаючы сапернікаў і з гонарам праслаўляючы Радзіму.
Веру ў нашу каманду і ў кожнага з вас.
Помніце, уся краіна балее за алімпійцаў і чакае спартыўных подзвігаў у імя Беларусі.
Няхай вам спадарожнічае поспех на снежных стадыёнах і лядовых арэнах алімпійскага Пекіна і здзейсняцца самыя смелыя мары!
Жадаю моцнага здароўя, стойкасці і ўдачы.
Аляксандр Лукашэнка