Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц вызвалены ад займаемай пасады

    За правалы ў кіраванні энергетычнай галіной Міністр энергетыкі Аляксандр Азярэц вызвалены ад займаемай пасады. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб вызваленні ад займаемых пасад першага намесніка Міністра энергетыкі Эдуарда Таўпянца і генеральнага дырэктара "Белэнерга" Аляксея Шырмы.