Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны ваеннаслужачыя, супрацоўнікі МНС

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" І, ІІ, ІІІ ступені ваеннаслужачых, супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 18 лістапада.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" І ступені ўдастоены палкоўнікі Андрэй Гурцэвіч, Васіль Данільчык, Уладзімір Дзмітрук, Сяргей Карнееў, Алег Літавор, Андрэй Мурашоў, Аляксандр Самовіч, Віктар Шумскі, падпалкоўнік унутранай службы Эдуард Фурс.