Медалём "За бездакорную службу" ўзнагароджаны супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю, мытнай службы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь сваім Указам узнагародзіў медалём "За бездакорную службу" I, II, III ступені супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, мытнай службы за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

    У прыватнасці, медаля "За бездакорную службу" I ступені ўдастоены палкоўнік фінансавай міліцыі Віталь Бацэвічус і падпалкоўнік фінансавай міліцыі Дзмітрый Герасімаў.