Мацюшэўскі надзелены паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Беларусі ў Савеце ЕЭК

    У мэтах забеспячэння прадстаўніцтва і абароны інтарэсаў Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза і Садружнасці Незалежных Дзяржаў, рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў адпаведнай сферы Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка надзяліў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага паўнамоцтвамі прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у Савеце Еўразійскай Эканамічнай камісіі і па пытаннях дзейнасці Рэспублікі Беларусь у рамках Саюзнай дзяржавы.

    Прэзідэнт таксама назначыў Васіля Мацюшэўскага Нацыянальным каардынатарам Рэспублікі Беларусь па пытаннях Садружнасці Незалежных Дзяржаў, вызваліўшы ад гэтай пасады Сяргея Румаса.

    Адпаведны Указ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 студзеня.