Максім Ермаловіч і Валянцін Татарыцкі вызвалены з займаемых пасад
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпісаў указы аб вызваленні з пасад Максіма Ермаловіча і Валянціна Татарыцкага, якія пачынаюць работу ў новым складзе Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
Максім Ермаловіч вызвалены з пасады Намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У ЕЭК ён зойме пасаду члена Калегіі (Міністра) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні.
Валянцін Татарыцкі вызвалены з пасады Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі. Ён будзе працаваць у якасці члена Калегіі (Міністра) па тэхнічным рэгуляванні ЕЭК.