Аляксандр Лукашэнка 15-17 верасня прыме ўдзел у самітах АДКБ і ШАС у Душанбэ
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-17 верасня наведае з рабочым візітам Таджыкістан.
У Душанбэ Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Акрамя таго, па прапанове беларускага лідара ў сталіцы Таджыкістана запланавана сустрэча кіраўнікоў дзяржаў ШАС і АДКБ, на якой будзе абмеркавана сітуацыя ў Афганістане і меры па забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне.
На палях мерапрыемстваў Прэзідэнт Беларусі таксама правядзе сустрэчы з замежнымі лідарамі.


