Леанід Заяц назначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця
Намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц назначаны нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 лютага.
У адпаведнасці з дакументам Анатоль Ісачанка, які раней займаў пасаду нацыянальнага каардынатара, вызвалены з гэтай пасады.