Леанід Заяц і Лідзія Ярмошына ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Леанід Заяц і старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі (у 1996-2021 гадах) Лідзія Ярмошына ўзнагароджаны ордэнам Айчыны III ступені. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Гэтай узнагароды Леанід Заяц і Лідзія Ярмошына ўдастоены за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці краіны і рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі.