Кантакты на вышэйшым узроўні па арганізацыі ў Беларусі мірных расійска-ўкраінскіх перагавораў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў серыю кантактаў на вышэйшым узроўні па арганізацыі ў Беларусі мірных расійска-ўкраінскіх перагавораў.
Кіраўнік беларускай дзяржавы патэлефанаваў Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму. Палітыкі дамовіліся, што ўкраінская дэлегацыя сустрэнецца з расійскай без папярэдніх умоў на ўкраінска-беларускай граніцы ў раёне ракі Прыпяць.
Прэзідэнт Беларусі ўзяў на сябе адказнасць за тое, што на час праезду, перагавораў і вяртання ўкраінскай дэлегацыі ўсе самалёты, верталёты і ракеты, размешчаныя на беларускай тэрыторыі, застануцца на зямлі.
Пасля размовы з Прэзідэнтам Украіны Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да Прэзідэнта Расіі з прапановай расійскай дэлегацыі, якая прыбыла ў Гомель для ўдзелу ў мірных перагаворах, затрымацца і перанесці перагаворы на крыху пазнейшы час у сувязі з затрымкай дэлегацыі з Украіны. Уладзімір Пуцін прапанову беларускага калегі падтрымаў.